События

Актуальные события Республиканского центра инновационного и технического творчества.

Feb 26, 2018
Рэспубліканскі конкурс фотаработ ”Зямля пад белымі крыламі”

У сакавіку-лістападзе 2018г. у адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праводзіцца Рэспубліканскі конкурс фотаработ ”Зямля пад белымі крыламі” (далей - фотаконкурс).

Асноўныя задачы фотаконкурсу:
- фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
- прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;
- выхаванне патрыятызму, кахання да роднага края сродкамі фотамастацтва;
- эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;
- выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
- папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

Удзел у Фотаконкурсе могуць прымаць навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдне-спецыяльнай, вышэйшай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі згодна з Палажэннем аб правядзенні конкурсу ў двюх узроставых катэгорыях: 10-14 гадоў уключна; 15-21 год уключна.

Чацвёрты (заключны) рэспубліканскі этап Фотаконкурсу праводзіцца ў кастрычніку-лістападзе 2018 года.

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
1. «Мой дом» (фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога);
2. «Водная прастора» (фотаздымкі рэк і азёр);
3. «Дзікі свет» (жывёльны свет Беларусі);
4. «Вышыня» (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленыя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў);
5. «Людзі прафесіі» (фотаздымкі павінны характарызаваць прадстаўляемую прафесію, раскрываць яе сутнасць);
6. «Асобы і пакаленні» (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека);
7. «Жывыя традыцыі» (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады);
8. «Спадчына» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);
9. «Манахром» (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колера рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага) рознай тэматыкі;
10. «ТэхнаРух» (рэпартажныя фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічным відах спорту).

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца: - арыгінальнасць сюжэту; - мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі; - тэхнічная якасць фотаздымка.

Па намінацыях «Жывыя традыцыі» і «ТэхнаРух» на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара.

Дасланыя на Фотанконкурс работы аўтарам не вяртаюцца.

Работы на Фотаконкурс накіроўваюцца па адрасе: 220114 г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12, установа адуацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», з паметкай «Фотаконкурс». Тэлефон для даведак: (017) 267 78 80.


Аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»




Контакты

  • Республика Беларусь, 220086 г.Минск, ул.Славинского,12; ул. Макаенка, 12
  • Телефон приёмной: (017) 369 78 19

Электронные обращения граждан