Республиканский центр инновационного и технического творчества

События

Актуальные события Республиканского центра инновационного и технического творчества.

    Mar 10, 2015
    Рэспубліканскі конкурс відэафільмаў ”Мая чароўная Беларусь“

    Рэспубліканскі конкурс відэафільмаў ”Мая чароўная Беларусь“

    У сакавіку-лістападзе 2015г. у адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі ”Я – грамадзянін Беларусі“ адбудзецца рэспубліканскі конкурс відэафільмаў ”Мая чароўная Беларусь“ (далей – конкурс відэафільмаў).

    Мэтай правядзення конкурса відэафільмаў з’яўляўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.

    Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
    ”Мая радзiма“ (вiдэазамалёўка пра горад, вёску, дзе жывуць аўтары, пра мясцовыя гістарычныя і культурныя выдатнасці, да 3 хвiлiн);
    ”Прырода і я“ (відэастужка, прысвечаная экалагічным праблемам у рэгіёне і ролі моладзі ў іх вырашэнні, да 3 хвiлiн);
    ”Гульнёвы фільм“ (да 5 хвiлiн);
    ”Анімацыйны фільм“ (да 2 хвiлiн);
    ”70 гадоў міру“ (відэапраекты, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) (да 5 хвілін).

    Відэафільмы павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

    Работы будуць разглядацца ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 годоў уключна.

    Патрабаваннi да конкурсных работ:

    конкурсныя работы павінны быць запісаны ў фармаце DVD, кожная на асобным дыску i суправаджацца заяўкай з указаннем прозвішча, імя аўтара, даты яго нараджэння, назвы фільма, яго кароткай анатацыi, намінацыі, хронаметражу, назвы калектыва, установы адукацыi, адраса і кантактнага тэлефона.

    DVD-дыскі, якія маюць брак у малюнку ці гуку, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

    Работы на конкурс накіроўваюцца на адрас: 220114, г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12 Установа адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці“, з паметкай ”Конкурс відэафільмаў“. Тэлефон для даведак: (017) 267 78 80.

    Пераможцы конкурса відэафільмаў будуць запрошаны ў снежні ў НДЦ ”Зубронак“ на смену акцыі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“.

    Контакты

    • Республика Беларусь, 220086 г.Минск, ул.Славинского,12; ул. Макаенка, 12
    • Телефон приёмной: (017) 369 78 19

    Электронные обращения граждан