Республиканский центр инновационного и технического творчества

События

Актуальные события Республиканского центра инновационного и технического творчества.

    Mar 14, 2017
    Рэспубліканскі конкурс фотаработ ”Мая чароўная Беларусь“

    У сакавіку-кастрычніку 2017г. у адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праводзіцца Рэспубліканскі конкурс фотаработ ”Мая чароўная Беларусь“ (далей - фотаконкурс).

    Асноўныя задачы Фотаконкурсу:
    - фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
    - прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;
    - выхаванне патрыятызму, кахання да роднага края сродкамі фотамастацтва;
    - эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;
    - выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
    - папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

    Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
    - ”Беларусь сінявокая“ (пейзаж (сельскі і гарадскі), рэкі і азёры;
    - ”Дзівоснае побач“ (раслінны і жывёльны свет Беларусі);
    - ”Беларусь у фармаце 3D“ (сцерэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі);
    - ”Навуковае фота“ (фотаздымкі, зробленыя для працэса навуковых даследванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам і г.д.);
    ”Мы - беларусы“ (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі);
    ”…I перанесцiся ў далёкае мiнулае“ (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);
    ”ТэхнаРух“ (фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці (работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічным відах спорта).

    Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

    Работы будуць разглядацца ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 годоў уключна.

    Работы на Фотаконкурс накіроўваюцца па адрасу: 220114 г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12 УА ”Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці“, з паметкай ”Фотаконкурс“. Тэлефон для даведак: (017) 267 78 80, 266 35 80.

    Фотаматэрыялы для ўдзелу ў заключным этапе прымаюцца да 31 кастрычніка 2017 г. Падвядзенне вынікаў Фотаконкурсу адбудзецца на базе ўстановы адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці“ ў лістападзе 2017 г.

    ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
    Аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»



    Контакты

    • Республика Беларусь, 220086 г.Минск, ул.Славинского,12; ул. Макаенка, 12
    • Телефон приёмной: (017) 369 78 19

    Электронные обращения граждан